Главная arrow Новости банков arrow Беларусбанк arrow На спартыўным фестывалі “МОВА СUP” каманда “Беларусбанка” стала карпаратыўным пераможцам

На спартыўным фестывалі “МОВА СUP” каманда “Беларусбанка” стала карпаратыўным пераможцам

02.10.2014 г.
“Беларусбанк” падтрымаў нацыянальны спартыўны фестываль “МОВА СUP”, што ў нядзелю прайшоў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Яго правядзенне ініцыіравала вядомая плаўчыха, алімпійская прызёрка, чэмпіёнка свету і Еўропы, а таксама рэкламны твар банка — Аляксандра Герасіменя.

Герасименя Беларусбанк
У рамках фестывалю каманды шэрагу устаноў і арганізацый беларускай сталіцы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па міні-футболе, стрытболе, плаванні, лёгкай атлетыцы, бадмінтоне, гіравым спорце і інш. Знайшоўся занятак падушы для ўсіх жадаючых.

Беларусбанк на “МОВА СUP” прадстаўлялі 23 чалавекі. Яны змагаліся ў камандных спаборніцтвах па міні-футболе, стрытболе, плаванні, лёгкай атлетыцы, гіравым спорце і бадмінтоне. У апошніх двух відах нашы спартсмены “ўзялі” трэція месцы: старэйшы інкасатар аддзела інкасацыі з філіяла № 519 Аляксандр Герасімчык і спецыяліст 1-й катэгорыі аддзела тэхнічнага абслугоўвання цэнтральнага апарата Ігар Газізаў падымалі гіру, вагой 24 кг, а вядучы спецыяліст аддзела банкаўскіх плацежных картак філіяла № 527 “Белжэлдор” і галоўны спецыяліст аддзела АВАР — распрацовак праграмнага забяспечання цэнтральнага апарата Юлія Паўлоўская гулялі ў бадмінтон.

На вышэйшую прыступку п’едэстала ў гэты дзень таксама давялося падняцца Аляксандры Герасімені — разам з камандай “Беларусбанка”, якая стала карпаратыўным пераможцам.
Александра Герасименя

Адметна тое, што большасць прысутных на фестывалі стараліся размаўляць на матчынай мове.
“Свет глабалізуецца, аб’ядноўваецца, мы павінны чымсьці адрознівацца ад іншых, і, як я лічу, нам у гэтым дапамогуць зносіны на роднай мове. Не ведаю, чаму мы саромеемся размаўляць па-беларуску ў звычайным жыцці. Але разам з ростам нацыянальнай свядомасці, спадзяюся, беларуская мова атрымае шырокае выкарыстанне”, — лічыць Аляксандра.

Варта адзначыць, што майстар-клас для маленькіх плаўцоў яна праводзіла таксама на беларускай мове.

Плануецца, што ў наступны раз “МОВА СUP” запросіць гасцей праз 6 месяцаў.

Прэс-служба ААТ “ААБ Беларусбанк”

Беларусбанк
 

Выгодные курсы валют 18/11

покупка продажа
USD 2,0050 2,0080
EUR 2,3610 2,3680
100 RUB 3,3600 3,3700
EUR/USD 1,1760 1,1810
все курсы

Курсы валют НБ РБ

18/11 19/11
1 USD 2,0050 2,0050 +0,0000
1 EUR 2,3648 2,3648 +0,0000
100 RUB 3,3615 3,3615 +0,0000
все курсы валют